Стань часткай каманды: праца з маладымі мацярамі (удзел у сустрэчах у Грэцыі і Гішпаніі)

Калі: 2-6 кастрычніка

Дзе: Грэцыя, Волас

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Дэдлайн: 25 чэрвеня

Апісанне праекта

Праект “The bond” – гэта стратэгічнае партнэрства арганізацыяў з шэрагу краін: Польшча, Беларусь, Грэцыя, Гішпанія, Партугалія, Румынія. Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй з праграмы “Эразмус+”.

Праект створаны для непаўнагадовых маці, каб падтрымаць іх  і не пакідаць сам на сам са сваімі праблемамі. Для многіх маладых дзяўчат цяжарнасць, у першую чаргу, сітуацыя, з якой яны сусткаюцца ўпершыню і не ведаюць, што рабіць. Мы не даем ацэнку іх жыццю, але ствараем рэкамендацыі, якія былі б карысныя маладым мамам.

Праекта не займаецца выхаваннем падлеткаў і не прапагандуе цяжарнасць, не заахвочвае нікога нараджаць дзяцей, калі яны да гэтага не гатовыя.

Праект скіраваны таксама для прафесіяналаў - прадстаўнікоў сацыяльнай інтэграцыі (сацыяльных работнікаў, сямейных кансультантаў, выхавальнікаў, настаўнікаў). Многія з іх сустракаюць у сваім прафесійным жыцці маці-падлеткаў.

 

Каго мы шукаем

Запрашаем прафесіяналаў з досведам у моладзевай працы.

Магчымасці для адабраных кандыдатаў:

1)прэзентаваць беларускі досвед на міжнароднай сустрэчы ў Грэцыі;

2)тэсціраванне методыкі працы з маладымі мацярамі на практыцы;

3)удзел у даследчай працы па тэме “Кампетэнцыі паспяховага моладзевага работніка”;

4)удзел у трэнінгу ў Гішпаніі (Мадрыд);

5)далейшая супраца ў міжнародных і мясцовых праектах;

6)развіццё навыкаў вядзення блога для маладых мам (http://mihck.info/mm).

 

Наступныя крытэры будуць дадатковай перавагай да адбору:

-досвед працы з маладымі мацярамі

-досвед у даследчай працы \ аналітычныя навыкі

-досвед у міжнародных праектах і Эразмус+

-высокі ўзровень ангельскай мовы

-мужчынскі пол

 

Умовы ўдзелу:

-Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне цалкам аплочваюцца арганізатарам;

-заяўнікі павінны прымаць удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў па праекце;

___________________________

-Для таго, каб стаць часткай каманды па праекце, запоўніце анкету ніжэй да 25 чэрвеня.