ЯК ЗАСЦЕРАГАЦЦА 1 частка

Вядома, што жаночая палова чалавецтва можа зацяжарыць, калі займаецца сэксам з прадстаўніком мужчынскай паловы чалавецтва. Жаночая і мужчынская палавыя клеткі зліваюцца ў адно і атрымоўваецца апладненне.
Як жа займацца сэксам і не зацяжарыць?

Тут мы сабралі спіс магчымых сродкаў кантрацэпцыі, але што падыйдзе менавіта табе, трэба абмяркаваць з урачом.
Кантрацэпцыя - гэта шляхі прадухілення цяжарнасці.
Час не стаіць на месцы, на дадзены момант існуе шмат відаў сучаснай кантрацэпцыі.

Не забывай, што бяспечны сэкс - гэта не той, які не прыводзіць да цяжарнасці, а той, што не дае падхапіць інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, у тым ліку ВІЧ і гепатыты

Выкарыстоўвай толькі начэпнікамі (прэзерватывамі) калі:
- адсутнічае пастаянны партнёр;
- гэта першая палавая сувязь з новым партнёрам;
- невядомы ВІЧ-статус партнёра (няма даведкі).

Не саромейся прапанаваць скарыстаць начэпнік.

 

Усе сродкі кантрацэпцыі падзяляюць на гарманальныя і бар’ерныя.
Пачнем з гарманальных метадаў. Сродкі, што ўтрымліваюць гармоны - і гэта ня толькі таблеткі - адносяцца да гарманальных.

 

Таблеткі - утрымліваюць дозу гармону, які стварае штучны гарманальны фон, які прыглушае авуляцыю (выхад спелай яйцаклеткі). Яйцаклетка не выспявае, таму цяжарнасць не можа наступіць.

+ вялікая эфектыўнасць пры правільным ужыванні

- ня танныя

- ёсць пабочныя дзеянні і шмат супрацьпаказанняў

- з-за некаторых фактараў (стрэс, хваробы) зніжаецца эфектыўнасць

 

Ін’екцыі - працуюць так жа як таблеткі, толькі гармоны трапляюць у арганізм праз уколы. Дзейнічаюць 8-13 тыдняў.

+ ня трэба баяцца прапусціць прыём таблеткі

+ вялікая эфектыўнасць пры правільным ужыванні

- тыя ж, што ў таблетак (ня танныя\ ёсць пабочныя дзеянні\ можа выклікаць стрэс і іншыя захворванні)

- неабходнасць прыхадзіць у паліклініку для наступнай ін’екцыі

 

Кольца - кальцо, якое утрымлівае дозу гармонаў, трэба ўстанавіць у вагіну і мяняць штомесяц.

+ цэлы месяц можна не ўспамінаць пра кантрацэпцыю

+ вялікая эфектыўнасць пры правільным ужыванні

- трэба падлаўчыцца, каб устанавіць кальцо

- часам адчуваецца інароднае цела ўнутры

 

Пластыр - пластыр з дозай гармонаў трэба наклеіць на скуру і мяняць адзін раз на тыдзень. З пластырам можна прымаць душ, плаваць і займацца фізічнымі практыкаваннямі.

+ вялікая эфектыўнасць пры правільным ужыванні

+ забяспечвае засцярогу на тыдзень

- не заўсёды зручна хадзіць з пластырам

 

Імплантанты - з дапамогай тонкай полай іглы пад скуру ўводзяцца імплантанты з дозай гармонаў на 2-5 гадоў.

+ вялікая эфектыўнасць

+ можна на доўга забыцца пра кантрацэпцыю

- адзін з самых дарагіх

- не раіцца маладым жанчынам і тым, хто яшчэ не раджаў, бо існуе рызыка не ўзнаўлення функцыі яічнікаў

- тыя ж, што і ў таблетак (дарагія\ ёсць пабочныя дзеянні\ можа выклікаць стрэс і іншыя захворванні)

- можа адбыцца запаленьне месца, дзе знаходзіцца імплантант

 

Унутрымацічныя спіраліСклалася практыка, што жанчынам, якія не раджалі і жанчынам да 25 гадоў, спіралі не ставяць - апасаюцца ўскладненняў.
Дзеляцца на два тыпы - спіралі з медздзю і спіралі з гармонамі.  

Спіралі з меддзю - медзь выклікае ў маціцы мясцовае запаленне і не дае прымацавацца яйцаклеткі.

Спіралі з гармонамі - дадаецца доза гармонаў

+ высокая эфектыўнасць

+ устанаўліваецца на доўгі тэрмін (ад 3-х да 10 год)

- устанаўлівае і дастае толькі ўрач

- адразу пасля ўстаноўкі дыскамфорт, кравяністыя вылучэнні, узмацняюцца менструацыі

- месяц трэба прытрымлівацца правіл, каб спіраль не выпала

...працяг чакайце ў наступным артыкуле

Recoverable fatal error: Argument 1 passed to xmlsitemap_node_create_link() must be an instance of stdClass, boolean given, called in /home/user74/public_html/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module on line 28 and defined в функции xmlsitemap_node_create_link() (строка 194 в файле /home/user74/public_html/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module).

Recoverable fatal error: Argument 1 passed to xmlsitemap_node_create_link() must be an instance of stdClass, boolean given, called in /home/user74/public_html/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module on line 28 and defined в функции xmlsitemap_node_create_link() (строка 194 в файле /home/user74/public_html/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module).