Грудное кармленне. Мой вопыт

P.S. На фота мадэль Мара Марцін корміць на подыюме сваё дзіця

 

У інтэрнэце вельмі шмат напісана пра карысць груднога кармленьня. Падаецца, усім ужо зразумела, што гэта выгадна як для дзіцяці, так і для маці.
Усім зразумела, але на практыцы гэта справа аказваецца не такой простай.

 

У свой час у мяне былі цяжкасці з наладжваннем груднога кармлення. Калі б на той момант я ведала некаторыя рэчы, мне было б значна лягчэй.

Прыводжу ніжэй спіс, што б я хацела сказаць сабе той, разгубленай дзяўчыне ў роддоме:

1. Не баяцца спытваць і прасіць, каб паказалі пасля родаў, як правільна карміць і сцэджвацца - зразумелая рэч, вы гэтага ня ўмееце. Ня бойцеся прыставаць з пытаннямі. Лепш хай у роддоме падумаюць, што ты надакучлівая прыліпала, затое ня прыйдзецца потым самой невядома якім чынам вучыцца. Гэта, ўвогуле, іх работа.

2. Уцягнутыя смочкі не з’яўляюцца супрацьпаказаннем да груднога кармлення.  

3. У пачатку можа адчувацца боль, утварацца трэшчыны на смочках. Усё зажыве і працэс кармлення ня будзе балючым.

4. Мяккія грудзі сведчаць аб наладжаным кармленьні. Цьвярдыя і набухлыя бываюць толькі на стадыі станаўлення.

5. Колькасць малака не залежыць ад памеру грудзей. 

6. Чым болей корміш грудзямі, тым болей прыходзіць малака. Прычым, выпрацоўку малака стымулюе частата, а не працягласць кармлення. Калі дзіцю спатрэбіцца болей малака, яно будзе часцей прасіць грудзі.

Можа ў вас ёсць што дадаць да майго спіса? Пішыце ў каментарах.