Эразмус+ у Партугаліі: Сацыяльнае ўключэнне нацыянальных меншасцяў

Breaking Barriers - Social Inclusion of Minorities

Калі: 31 сакавіка - 6 красавіка 2019

Дзе: Albergaria-a-Velha, Aveiro, Партугалія (70 км ад Порта)

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+ (3 чалавекі)

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Картинки по запросу minority

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 21 лютага

+

 падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

 

 

Кароткае апісанне праекта

Праект фінансуецца са сродкаў Еўракамісіі праз праграму “Эразмус+”.

Ідэя гэтага праекта ўзнікла ў сувязі з існаваннем вялікай цыганскай супольнасці ў Albergaria-a-Velha, дзе існуе рызыка дыскрымінацыі ў адносінах да гэтай этнічнай меншасці.

Асноўнай тэмай праекта з'яўляецца сацыяльная ізаляцыя і адсутнасць талерантнасці ў непасрэдных адносінах з прадстаўнікамі нац.меншасцяў. Праект падкрэслівае патрэбу ў адукацыі адносна талерантнага стаўлення і інклюзіўных паводзінаў. Сацыяльная інтэграцыя і разнастайнасць з'яўляецца шматвектарнай тэмай і яе прасоўванне з'яўляецца вельмі складаным, таму гэта з’ява павінна быць прааналізавана ў розных кантэкстах.

Больш падрабязны расклад і апісанне праекта будуць адасланыя адабраным удзельнікам.

 

АГУЛЬНАЯ МЭТА

 садзейнічаць падрыхтоўцы моладзевых працаўнікоў з мэтай сацыяльнай інтэграцыі моладзі з ліку этнічных меншасцяў, асабліва цыганоў.

 

Канкрэтныя мэты:

 Павышэнне інфармаванасці аб сацыяльных праблемах і патрэбах моладзі з ліку этнічных меншасцяў;

 Садзейнічаць новым мерам сацыяльнай інтэграцыі, накіраванай на прадстаўнікоў этнічных меншасцяў з дапамогай метадалогій непасрэднага ўдзелу, напрыклад, нефармальнай адукацыі;

 Садзейнічанне міжкультурнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі арганізацыямі;

 прасощванне доступу да еўрапейскіх інструментаў сацыяльнай інтэграцыі.

 

Калі і дзе?

 

Праект адбываецца паміж 31 сакавіка - 6 красавіка 2019 (першы і апошні дзень на прыезд\ад’езд)

Дзе: мясцовасць Albergaria-a-Velha, каля горада Aveiro у Партугаліі.

  (Прыблізна 280 км ад Лісабона і ў 70 км ад Порта, з прамымі чыгуначным транспартам да Aveiro).

Ніжэй апісанне мясцовасці:

https://pt.wikipedia.org/wiki/Albergaria-a-Velha

 

Профіль удзельнікаў:

Мы шукаем 3 моладзевых працаўнікоў 18+,

-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта,

-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

У праекце прымаюць удзел 12 арганізацыяў з наступных краінаў акрамя Беларусі: Польшча, Эстонія, Гішпанія, Італія, Літва, Румынія, Партугалія. 

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу(ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра 

- Максімальная сума транспартных выдаткаў – 360 еўра.

20,00 € - праезд ад аэрапорта да месца правядзення. Гэты транспарт забяспечваецца з дапамогай арганізатара(цана вылічваецца з агульнай сумы на праезд).

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 21 лютага

+

 падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/