Неверагодная карысць масажу

Акрамя таго, што гэта проста прыемна, навукова даказана, што дзіцячы масаж дапамагае малышам развівацца і расці!
У кнізе  Марты і Ўільяма Сірсаў «Ваш малыш од нараджэння да двух гадоў» аўтары сцвярджаюць, што дзеці, да якіх дакранаюцца, растуць “як на дражжах”. Дык што ж такога робяць дакрананні?

- стымулююць выпрацоўку рэчываў, якія выклікаюць рост.
Медыкі заўважылі, што дзеці, да якіх часта дакранаюцца, растуць лепей. Даследаванне на жывёлах паказала сувязь паміж вылізваннем маці сваіх дзяцей і хуткасцю іх роста. Калі шчанюкі былі пазбаўленыя вылізвання (эквівалента масажу), узровень гармона роста падаў, і рост шчанюкоў спыняўся.

- стымулююць рост мозга.
Даследаванні паказваюць, што немаўляці, якія часцей адчуваюць  пяшчоту рук, паказваюць больш высокае неўралагічнае развіццё.

- паляпшаюць страваванне.
У дзяцей, да якіх часцей дакранаюцца  бацькі, выпрацоўваецца болей стрававальных гармонаў. У дзяцей, якія мучаюцца колікамі, можа быць меней болю ў жывоціку, калі часта рабіць ім масаж.

- паляпшаюць паводзіны.
Дзеці становяцца больш арганізаванымі. Яны лепей спяць ноччу, меней капрызяць днём і лепей уключаюцца  ва ўзаемадзеянне з атачэннем. Таксама дакрананні супакойваюць дзяцей.

- павышаюць самаадзнаку дзіцяці.
Калі дзіця адчувае пяшчоту дакрананняў, яно адчувае сваю важнасць.

- дапамагаюць бацькам.
Штодзённы масаж дапамагае стаць бліжэй свайму дзіцяці, навучыцца разумець мову цела і адрозніваць яго сігналы. Кожнае дакрананне ў патрэбны час і ў патрэбным месцы сбліжае вас з дзіцем.

Масаж асабліва каштоўны, калі ў вас з дзіцем быў дрэнны старт - напрыклад калі былі разлучаныя. А таксама карысны, калі ў маці не з’явілася любоў да дзіця, ён дапаможа распаліць пачуцці.