Эразмус+: Мастацтва ў гарадзкой прасторы

Калі: 20-26 траўня 2019

ДзеГішпанія,  Peñaranda de Bracamonte ( каля города Salamanca)

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+ (2 чалавекі)

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 17 лютага

+

 падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

Urban art as a way of youth participation.

(Мастацтва ў гарадзкой прасторы, як сродак для ўдзелу моладзі ў грамадзкім жыцці)

 

Кароткае апісанне праекта:

“ARTivating youth” – гэта міжнародны праект у рамках праграмы Эразмус+ для моладзевых працаўнікоў з арганізацый, якія працуюць з маладымі людзьмі ў мастацкіх напрамках і праз мастацтва ў грамадскай прасторы, каб матываваць маладых людзей да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Нашая арганізацыя адпраўляе 2 чалавекі.

 

Мэты:

-развіццё творчага пачуцця маладзевых працаўнікоў;

-растлумачыць, як выкарыстоўваць мастацтва для адукацыйных мэтаў;

- Уключэнне мастацтва ў паўсядзённую працу з моладдзю.

 

Удзельнікі будуць вывучаць:

- мастацкія адукацыйныя інструменты;

- метады вулічнай адукацыі (Street education) праз мастацтва

- творчую дынаміку і заахвочванне матывацыі маладых людзей.

 

Больш падрабязны расклад будзе адасланы адабраным удзельнікам.

 

Арганізатары:

Fundación Plan Bнекамерцыйны прыватны фонд, які засноўвае сваю працу на пытаннях сацыяльнай адукацыі. Арганізацыя рэалізоўвае свае мэты падыходам адукацыйнага ўмяшання, праз комплексную адукацыю.

Дадзены падыход заснаваны на метадалогіі актыўнага ўдзелу ў адукацыйных мерапрыемствах мэтавай групы - моладзі, і больш канкрэтна сельскай моладзі, у прыватнасці з меншымі магчымасцямі.

У цяперашні час мы вядзем моладзевыя цэнтры ў бліжэйшых гарадках да Salamanca (Гішпанія), у якіх мы праводзім вулічную адукацыю, у тым культурную і дэмакратычную, прасоўваем ідэі ўдзелу ў праектах, асабліва міжнародных.

 

Калі і дзе?

На месца неабходна прыехаць да 20.30  20-ага траўня.

Канец мерапрыемства – 12.00 26-ага траўня.

Удзельнікам трэба набыць білеты да Мадрыду (кампенсуецца кошт білетаў ад Польшчы да Мадрыду). Ад Мадрыда арганізатары купляюць білеты для ўдзельнікаў да месца правядзення.

Удзельнікі будуць жыць у мястэчку Peñaranda de Bracamonte каля Salamanca ў Youth Hostel Diego de Torres Villaroel.

 

Профіль удзельнікаў:

Мы шукаем 2 моладзевых працаўнікоў 18+,

-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта,

-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу(ад Польшчы да Мадрыда), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра 

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 17 лютага

+

 падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

Recoverable fatal error: Argument 1 passed to xmlsitemap_node_create_link() must be an instance of stdClass, boolean given, called in /home/umibycom/public_html/domains/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module on line 28 and defined в функции xmlsitemap_node_create_link() (строка 194 в файле /home/umibycom/public_html/domains/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module).