Слоўнік крыку

1. Калі дзіця крычыць гучна і патрабавальна, час ад часу спыняецца, паварочвае галаву і разяўляе рот, нібы шукае грудзі – яно галоднае. Пакарміце дзіця.

 

2. Манатонны, рытмічны крык, пры гэтым малыш пазяхае, у яго заплюшчваюцца вочкі – дзіця стамілася і хоча заснуць. Дапамажыце яму супакоіцца, пагайдайце на руках або ў калысачцы, спейце песеньку, можаце даць грудзі ці пустышку.

3. Кароткі піск або хныканне – дзіця гатовае «аправіцца» і гукамі выражае свае адчуванні.  

4. Працяглае хныканне, крахценне, варушэнне – у малыша мокры, непрыемны падгузак. Памяняйце яго.

5. Ціхі, горкі плач, час ад часу змяняецца клікальным гучным крыкам – малышу адзінока, яму вельмі патрэбная мама. Узяць на ручкі, пакласці да сябе ў ложак, калі вы не практыкуеце сумесны сон.

6. Моцны крык, пры гэтым малыш гарачы, чырвоны і потны - ён перагрэўся, бледны з халодным носікам, ручкамі і ножкамі - змерз. Укутайце ці распраніце.

7. Пранзальны візг, калі ўвагу дзіцяці нічым немагчыма адцягнуць – моцны боль ці сполах. Варта ўзяць яго на рукі, тварам да сябе, і прыбраць крыніцу нервавання.

8. Калі немаўля пры гэтым сучыць ножкамі і выгінаецца – гэта колікі. Паспрабуйце перагарнуць малыша, пакласці да сябе на жывот, панасіць “слупком” (у вертыкальным становічшы), памасіраваць жывоцік цёплым душам або мяккімі кругавымі рухамі рукі па гадзіннікавай стрэлцы, пакласці на жывоцік падагрэтую пялёнку.

9. Калі дзіця цягне пальцы або бразготку ў рот, пускае слінку – гэта рэжуцца зубкі. Дайце яму ахалоджаны прарэзвацель або паспрабуйце абезбальваючы гель.

10. Патрабавальны роў са спробамі нешта вымавіць, злоснымі «бабаба», «мамама» і г.д. – дзіця нешта моцна хоча (сесці, устаць, перагарнуцца, дастаць цацку), а ў яго не атрымоўваецца. Можна крыху дапамагчы, але так, каб ён сам дабіўся перамогі.

11. Ціхі або громкі перарывісты, не надта моцны плач або хныканне – хутчэй за ўсё дзіцяці нудотна. Пастаўце яму мабіль, павесьце на борцік ложачка некалькі цацак, якія можна хватаць, грызці. Пагуляйце з ім.

12. Калі набухлі вены і раднічок, а за вакном навальніца і перапады тэмпературы – у дзіця баліць галава. Пракансультуйцеся з неўролагам і педыятрам.

У астатніх выпадках разгарніце дзіця, пераканайцеся, што пад вопратку ці падгузак не патрапілі крошкі ці нешта іншае, паглядзіце ці няма моцных апрэласцяў у паху, на шыі або пад пахамі, сыпі, нарываў і ўшчыльненьняў, гузікі і кнопкі не ціснуць на цела, жывот не напружаны, пупочная ранка сухая і чыстая.

Памерце тэмпературу, асцярожна падрыгайце змочкі вушэй і аглядзіце вушныя праходы (калі яны чырвоныя і гарачыя, з вушэй цячэ - гэта атыт).

Калі агульны стан немаўляці парушаны і пагаршаецца - звярніцеся да ўрача.