Культурны моладзевы абмен у Малдове: Эразмус+ “Unveil Culture”

Калі19 сакавіка – 6 красавіка 2019Похожее изображение

Дзе: Valul-lui-Voda, Малдова

Для каго:

•             лідар групы 18+

•             моладзь 18-30 год (5 чалавек)

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 15 лютага

+

 падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

 
Кароткае апісанне праекта:

Праект “Unveil Culture” («Раскрыць культуру») імкнецца: а)да павышэння дасведчанасці аб каштоўнасці культурнай спадчыны, б)садзейнічаць ўдзелу ў культурных мерапрыемствах і развіцці на аснове культуры, в)стымуляваць культурны ўдзел маладых людзей па ўсёй Еўропе і за яе межамі, тым самым спрыяючы дасягненню “Еўрапейскай Мэты 2018 года” – спрыяць таму, каб як мага болей людзей даведалася і зразумела важнасць культурнага багацця і разнастайнасці.

Падрабязная праграма будзе дасланая адабраным удзельнікам\цам.

Арганізатары:

1) United Youth for Educational Development (UYED) – нефармальная група з Вялікабрытаніі, якая імкнецца актыўна ўдзельнічаць у развіцці нефармальнай адукацыі сярод моладзі ў Вялікабрытаніі праз уключэнне ў міжнародныя і еўрапейскія праекты.

2) Малдаўскі філіял D.G.T. (Do Great Things) – “Рабі вялікія справы” - няўрадавая арганізацыя, якая нарадзілася з імпэту некалькіх маладых людзей, якія хацелі б унесці змены ў грамадстве, дзе яны жывуць.

Місія арганізацыі – стварэнне сеткі супрацы на нацыянальным і міжнародным узроўні сярод маладых людзей, студэнтаў, выкладчыкаў і настаўнікаў розных нацыянальнасцяў, культур і традыцый.

 

Час праекта і месца

Калі: 19 сакавіка – 6 красавіка 2019 (першы і апошні дзень на прыезд і ад'езд).

Дзе: Valul-lui-Voda, Малдова (Кішынёўскі раён), гасцініца "Dacia Marin", па вуліцы Balneara 5 A.

 

Краіны ўдзельніцы:

  1. Вялікабрытанія
  2. Румынія
  3. Італія
  4. Грэцыя
  5. Польшча
  6. Малдова
  7. Украіна
  8. Грузія
  9. Беларусь
  10. Сербія

Профіль удзельнікаў:

1)Ад кожнай краіны будуць удзельнічаць па 6 чалавек:

  • 5 маладых людзей 18-30 год
  • 1 лідар 18+

2)цікавасць да развіцця братэрскія ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі іншых краін;

3)аддаецца перавага моладзі з меншымі магчымасцямі (якія мюць сацыяльныя, культурныя, эканамічныя складанасці, інваліднасць, праблемы са здароўем);

4)валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра 

— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 15 лютага

+

 падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

_______________________________________________________

Больш падрабязна пра Малдову і Кішынёў можна пачытаць тут:

http://www.worldofmoldova.com/en/cities-of-moldova/chisinau/
http://www.moldova.md/en