Чаму дзіця плача?

 

Пакуль дзiця не навучылася размаўляць, плач – гэта адзiны сродак, каб данесцi, што яго нешта турбуе. Дзеці ніколі не плачуць проста так.

Калi ты разбярэшся, што дзіця спрабуе сказаць, i ўнармалізуеш сітуацыю, ня будзе i плачу.

Ня трэба непакоіцца, калi ты ня можаш зразумець сваё дзiця. Чым больш вы зносiцеся са сваiм малышом, тым лепей вы будзеце разумець адзiн адное.

 

А цяпер давай разбярэмся, якiя могуць быць прычыны. Ёсць тры вiда прычын (паводле Камароўскага):

1. Фiзiялагiчныя патрэбы

З гэтым усё зразумела: сон, голад, смага, папiсяць, пакакаць. Напрыклад, малыш стаміўся і ня можа заснуць, хоча каб яго закалыхалі.  

2. Iнстынкты

Вядома, малышы кіруюцца інстынктамі. Немаўляці можа быць страшна, што мамы няма побач і ён хоча на ручкі, да цёплай і ўтульнай маці. Або ў малыша спрацоўвае смактальны інстынкт і, як толькі ты дасі яму грудзі, ён  задаволіцца.

3. Дыскамфорт i боль

Поўны памперс, горача, халодна, цесная нязручная вопратка, колiкi i iнш. Падумай што можа быць у тваім выпадку.

 

Калі нічога не дапамагае

Вы перапранулі малыша, пакармілі. Калыхаеце яго, трымаеце на ручках, песьціце. Нічога не дапамагае. Магчыма дзіця проста стараецца пазбавіцца стрэса, які накапіўся ад перажытага. У такім выпадку пастарайся не паддавацца на настрой дзіцяці. Ты можаш пачаць нэрвавацца. Дай час малышу супакоіцца і ненадоўга выйдзі з пакоя, каб супакоіцца самой (пакінуўшы дзіця ў бяспечным месцы). Можаш ўзяць на рукі і пахадзіць з дзіцем, калі ты сама здольная захоўваць спакой.

Мы ўсе праходзілі праз падобныя крызісы. Гэта непазьбежна. Будзем вучыцца перажываць іх годна.