ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА ПРЫ РОДАХ

Мы працягваем дзяліцца з табой карыснымі рэсурсамі.
Гэтым разам хочам расказаць пра беларускі праект
«Радзіны», які імкнецца інфармаваць жанчын аб іх правах падчас цяжарнасці і родаў.
На старонках іх сайту ты знойдзеш пералік правоў, якімі ты валодаеш пры родах. Па-мне, напісана зразумела і даступна, праўда палохае шмат тэксту. Але павер, гэта варта прачытаць.

Караценька паспрабуем распавесці сутнасць (для лянівых):

  1. Права на інфармаваную згоду
    Гэта права на атрыманне поўнай інфармацыі ад ўрача. То бок, калі ўрач прапануе нейкую працэдуру, ты маеш права патрабаваць быць інфармаванай пра ўсе перавагі, рызыкі, наступствы, існуючыя альтэрнатывы і варыянты развіцця падзей.

  1. Права на адмову ад медыцынскага умяшальніцва
    Ты маеш права казаць “не”. Гэта значыць, што ты і толькі ты прымаеш рашэнне аб сваім целе. Гэта права часта ігнаруецца.

  2. Права на недатыкальнасць прыватнага жыцця.
    Гэта права прымаць самастойныя рашэнні аб сэксуальнасці, рэпрадукцыі і сям’і без умяшальніцтва дзяржавы ці каго б то ні было яшчэ.

    Сістэмы аховы мацярынства павінны быць у стане прадбачыць і падтрымаць разнастайныя патрэбы і схільнасці падчас цяжарнасці і родаў, і аказваць падтрымку з павагай і без асуджэння.

  1. Права на роўнае абыходжанне.
    Гэта права парушаецца, калі да людзей ставяцца па-іншаму, без доказаў прычынаў гэтага адрознення, зыходзячы з такіх фактараў, як ўзрост, індэкс масы цела, інваліднасць, ВІЧ-статус і інш.

  1. Права на здароуе.
    Кожны чалавек павінен мець магчымасць атрымання даступнага медыцынскага абслугоўвання, якое неабходна для падтрымання здароўя і дабрабыту. Уключае не толькі фізічнае выжыванне мамы і дзіцяці, але і павагу да іх псіхалагічнага і эмацыйнага дабрабыту пад час родаў, пасля родаў і ў наступны час.

  2. Права на жыццё.
    Права, на якім базуюцца ўсе астанія правы чалавека.

Напішы нам, што цікава менавіта табе на скрыню: prygne4any1@tut.by