«Прасіць аб дапамозе ня сорамна»

 

Зусім нечакана даведалася аб беларускім праекце «Жанчыны разам» («Женщины вместе»).
Ён можа дапамагчы маладым мамам адразу ў некалькіх сферах:
- прыгатаваць і прывезці дамашняй ежы;
- прыбрацца ў хаце;
- давезьці ў паліклініку;
- пагуляць з сабакам;
- правесці псіхалагічную анлайн кансультацыю;
- дапамагчы з наладжваннем груднога кармлення па тэлефоне;
- дапамагчы са старэйшымі дзецьмі (раптам табе гэта актуальна);
- пераставіць мэблю.

 

У праекце дзейнічае каля 150 валантораў па ўсёй Беларусі. Не факт, што ўсе віды дапамогі можна атрымаць там, дзе ты жывеш, але паспытай удачы.
Для атрымання дапамогі трэба зарэгістравацца і запоўніць невялічкую анкету ў суполцы фэйсбука.

Праект «Жанчыны разам» запусціла пасьлярадавая даула, маці чацьвярых дзяцей, Анастасія Навіцкая.
Даведалася я пра гэта з інтэв’ю заснавальніцы праекта на сайце «Нет, это нормально». Пачытай і ты. Інтэрв’ю цікавае дый сайт годны. Я часценька падымаю сабе настрой, завітваючы на яго старонкі.

Усе мы мамы і ня важна колькі табе гадоў.