Не зламілася пад націскам

Жывая гісторыя Леры (усе імёны змененыя), якая зацяжарыла ў 17 год.

 

Лера выхоўвалася ў дзіцячым доме ў беларускай правінцыі.
Там за дзецьмі не было моцнага дагляду з боку старэйшых. Гэта і нерэальна ажыццявіць. Як можа адзін ці два выхаваўцы даглядзець за групай у 20-30 чалавек?  
Лера пачала палавое жыццё ў 15 год. Ведала, што гэта няправільна. Ёй гаварылі, што нельга, але чаму, ніхто не тлумачыў.
Да дзяцей часам прыязджалі валанцёры, арганізоўвалі канцэрты ды іншыя мерапрыемствы для інтэрнаваных дзяцей.
Гэтыя людзі былі вельмі добрымі, вельмі хацелі зрабіць жыццё дзяцей весялей ды цяплей. З адным з такіх людзей Лера і пасябравала. Потым сяброўства перарасло ў адносіны. Саша быў на пару гадоў старэйшы за Леру, але гэта не было перашкодай. Ён прыязджаў у інтэрнат да яе і іх адносіны развіваліся  імкліва.
У 17 год Лера паехала на лета да Сашы і яго бацькоў. Там дзяўчына і зацяжарыла.
У дзіцячым доме налягалі зрабіць аборт. Лера катэгарычна адмовілася.
Тады дырэкцыя звязалася з бацькамі Сашы. Ім пагражалі, што пасадзяць сына за палавую сувязь з непаўнагадовай. Як альтэрнатыву давалі выйсце замуж за Леру. Шлюб Саша і Лера заключылі пад прымусам дзіцячага дома і бацькоў Сашы.

Пасля рэгістрацыі шлюбу Сашу як падмянілі. Ён нават пастаянна прапаноўваў зрабіць аборт, даходзіла да сцэн. Жыццё з мужам не задалося. Пакуль Лера не зацяжарыла, адносіны былі вельмі добрымі, а пасля сумеснага пражывання ўсё перавярнулася. Мужу хацелася толькі палавых адносінаў, а Леры ўжо было не да іх. Пад прымусовым шлюбам пратрывалі 2 гады.
Цяжарнасць працякала складана. Шмат часу Лера правяла ў лякарнях.
Як толькі Леры споўнілася 18 гадоў, яна нарадзіла.

Зараз Лера дабілася ад дзяржавы сацыяльнай кватэры і выхоўвае сваё дзіця самастойна.
І Ты зможаш справіцца з цяжкасцямі. Галоўнае не пераставаць верыць у людзей і ў тое, што ўсё будзе добра.

Сустракаючы маладых мам, не важна колькі ім год, 16 ці 28, зычце ім заўсёды самага лепшага і дабраслаўляйце іх дзяцей!