Набіраемся ведаў або Што пачытаць

У свой час, калі я зацяжарыла, мае веды пра дзяцей і роды былі на ўзроўні «ходзіш з вялікім жыватом, а потым з яго вылазіць дзіцё з двума нагамі і рукамі». Тады на прасторах інтэрнэту я знайшла артыкул з круцейшай падборкай кніжак. Хай прабачаць мяне аўтары, але я хачу падзяліцца ім з табой.

Гэты спіс літаратуры склала Аксана Шчэрбан, вядомая  малдаўская тэлевядоўца. Усе кніжкі яна прачытала сама.
Кнігі са спісу даступныя на рускай мове.

 

Кнігі пра цяжарнасць, роды і грудное кармленне:

1. Бэстсэлеры Уільяма і Марты Сірс,
амерыканскіх урачэй, мужа і жонкі, бацькоў васьмярых дзяцей. Раю іх кнігі: «В ожидании малыша», «Ваш ребенок. Всё, что вам нужно знать о вашем ребёнке с рождения до двух», «Грудное вскармливание». Аўтары падрабязна расказваюць як развіваецца малыш ва ўлонні будучай мамы, што яна пры гэтым адчувае, як праходзяць роды, як карміць дзіця грудзямі і шмат іншага.

2. Андрэ Берцін «Воспитание в утробе матери».
Аказваецца, пачынаць выхоўваць малыша трэба, калі ён яшчэ знаходзіцца ў жывоціку! Як гэта рабіць? Прэзідэнт францускай нацыянальнай асацыяцыі прэнатальнага выхавання Андрэ дае рэкамендацыі бацькам. Яна таксама апісвае, як эмоцыі маці ўздзейнічаюць на фарміраванне плода і што ўвогуле адчувае малыш ва ўлонні.

3. Айна Мэн Гаскін «Духовное акушерство».
Айна Мэй Гаскін – амерыканка, вядомая ўсяму свету. Яна дапамагае жанчынам ражаць у дамашніх умовах больш за 25 гадоў. Зараз Айна выступае з лекцыямі аб цяжарнасці і родах па ўсім свеце, з’яўляецца дырэктарам аднаго з амерыканскіх цэнтраў акушэрства і заснавальніцай праэкта «Бяспечнае мацярынства», які прыцягвае ўвагу да смяротнасці мам. У сваёй кніжцы Гаскін падрабязна апісвае фізіялогію родаў, вучыць бацькоў самастойна вызначаць становішча плода ў матцы, расказвае пра розныя ускладненні радавога працэса і , галоўнае, тлумачыць будучым бацькам, што роды - гэта натуральны фізіялагічны працэс, а не страшная медыцынская працэдура, як лічаць шматлікія людзі.

4. Мішэль Адэн «Возрождённые роды».
Франзускі ўрач-акушэр Мішэль Адэн - яшчэ адзін прыхільнік натуральных родаў. Шмат гадоў таму ён заснаваў у Францыі радзільны цэнтар, які праславіўся на ўвесь свет, дзе прымалі водныя роды і куды прыязджалі ражаць жанчыны з розных куткоў зямлі. У сваёй кнізе Адэн расказвае, якімі павінны быць цяжарнасць і роды.

5. Дзіпак Чопра «Беременность и роды».
Дзіпак Чопра – амэрыканскі ўрач і пісменнік, спецыяліст па аюрведзе (традыцыйная сістэма індыйскай медыцыны). Ён падрабязна тлумачыць чытальніцам, як правільна харчавацца пад час цяжарнасці, якія практыкаванні рабіць для добрага самаадчування і падрыхтоўкі да родаў, як увогуле рыхтавацца да родавага працэсу.

 

 Кнігі пра здароўе малыша, правільнае харчаванне мамы і дзіцяці:  

1. Марва Аганян «Путь к здоровью ребёнка».
Марва Аганян – расійскі біяхімік, урач-тэрапеўт, натурапат. З яе кніжкі можна даведацца, як трэба харчавацца маме і дзіцяці, каб захаваць сваё здароўе.

2. Яўген Камароўскі, кнігі «Начало жизни вашего ребёнка», «Одноразовые подгузники», «Я кушать не хочу», «Здоровье ребёнка и здравый смысл его родственников», «Книга от кашля», «Неотложная помощь».
Вядомы украінскі урач. Многія разважныя мамы чытаюць яго, глядзяць ягоныя перадачы, якія ляжаць у вольным доступе ў інтэрнэце. Украінскі ўрач вучыць прымаць лекі з розумам, дакладна вызначаць хваробы дзіцяці, а таксама правільна даглядаць за малышом з дзяцінства.

3. Роберт Мэндэльсан «Как вырастить ребёнка здоровым вопреки врачам».
Амерыканскі педыятр расказвае, як урачы робяць здаровых дзяцей хворымі і як зберагчы ад такога лёсу сваё дзіця.

4. І. А. Аршаўскі «Ваш малыш может не болеть».
Брашура расійскага ўрача прысвечаная немедыкаментозным сродкам аздараўлення дзяцей.

5. Б. П. Нікіцін, кнігі «Детство без болезней», «Здоровое детство без лекарств и прививок», «Резервы здоровья наших детей», «Ступеньки творчества или развивающие игры».
Кнігі гэтага аўтара павінны стаць настольнымі ў кожнай сям’і! Нікіціны нарадзілі і ўзгадавалі сямёра дзяцей. У сваіх працах яны дзеляцца практычнымі парадамі, як вырасціць дзіця здаровым, як яго загартоўваць, як развіваць і ўзгадаваць творчую асобу.

6. Аляксандар Каток «Прививки в вопросах и ответах».
Тэма прышчэпак вельмі спрэчная. Тыя, хто за вакцыны, і тыя, хто супраць, - гэта два непрымірымых лагера. У выніку кожны самастойна прымае рашэнне, на чыім баку яму быць. Але перш чым пагаджацца на прышчэпку для свайго дзіця, трэба хаця б у агульных рысах даведацца, што ўяўляюць сабой вакцыны, які ў іх склад і якія рэакцыі яны могуць справакаваць у дзіцячым арганізме. Бо аб гэтым мам не папярэджваюць у паліклініках. Урач Аляксандр Каток падрабязна піша пра дзіцячыя інфекцыйныя хваробы і аб прышчэпках супраць іх.

 

Кнігі аб раннім развіцці і гульнях з дзецьмі:

1. Лена Данілава, кнігі «Раннее развитие», «Энциклопедия развивающих игр».
Лена распрацавала шмат методык развіцця малышэй ад нараджэння. Мамам будзе таксама карысны яе персанальны сайт Danilova.Ru.

2. Мэрылін Сігал «Ребёнок играет: от рождения до года».
Сігал — амерыканскі псіхолаг, педагог, якая спецыялізуецца на раннім дзяцінстве. У яе кнізе падрабязна апісана, як малыш развіваецца па месяцах, што ён павінны ўмець да нейкага ўзросту, якія практыкаванні належыць выконваць з дзіцем для яго развіцця і гадавання.

3. Сесіль Лупан «Поверь в своё дитя».
У свой час аўтарка гэтай кнігі апрабавала методыку Глена Домана на сваіх дзецях, аднак не ўсё атрымалася ператварыць у жыццё. Тады Сесіль адаптавала вядомую методыку ранняга навучання дзяцей, дадаўшы ў яе свае рэмаркі і наваўвядзенні. Францужанка ўпэўненая, што фарміраваць навыкі чытання, лічэння і навучання замежнай мове можна ўжо на першым годзе жыцця дзіцяці! У кнізе «Поверь в своё дитя» шмат практычных парадаў.

4. Масару Ібука «После трёх уже поздно».
Японскі аўтар Масару Ібука не прапаноўвае гвалтоўнае кармленне грудных дзяцей фактамі і лічбамі. Ён расказвае, што менавіта з’яўляецца развіццём для маленькага дзіцяці, і чаму вельмі важна пазнаёміць малыша са шматграннасцю света своечасова.

5. Джон Грэй «Дети с небес. Уроки воспитания».
Вядомы амерыканскі псіхолаг і аўтар тлумачыць бацькам, як выгадаваць свабодную, паспяховую асобу.

6. Юлія Гіпенрэйтэр, кнігі «Общаться с ребёнком. Как?», «Продолжаем общаться с ребёнком. Так?».
Гэтыя кніжкі заслугоўваюць асаблівай увагі. Самым каштоўным тут з’яўляецца методыка вырашэння канфліктаў паміж бацькамі і дзецьмі.

7. Януш Корчак «Как любить ребёнка».
Абавязкова прачытайце гэту кніжку! Выбітны польскі педагог Януш Корчак заклікае бацькоў прызнаць дзіця асобай. Таксама ён тлумачыць, чаму ў здаровых бацькоў бываюць слабыя нашчадкі, чаму ў паспяховай сям’і можа вырасці сын-шалапут, і наадварот сярэдняя сям’я дае грамадству выбітнога дзіцяці.

Таксама аўтарка спісу раіць мамам пазнаёміцца з кнігамі, якія яна сама плануе прачытаць: Дональд Вудс Вінікот «Маленькие дети и их матери», «Разговор с родителями», Сініці Судзукиі «Взращенные с любовью», В. Базарны «Дитя человеческое. Психофизиология развития и регресса», Януш Корчак «Когда я снова стану маленьким», Інгрыд Баўэр «Жизнь без подгузника».

Ад сябе хачу ўнесці сюды яшчэ кнігу Людмілы Петраноўскай «Тайная опора: привязанность в жизни ребёнка». Людміла - вядомы псіхолаг-педагог, кіраўнік вебінараў на тэму ўзаемаадносін у сям’і. З кнігі вы даведаецеся, як фарміруецца прывязанасць дзіця да бацькоў ад самага нараджэння да падлеткавага перыяду. Калі вы будзеце разумець сваё дзіця, вам будзе прасцей будуваць з ім адносіны.

Прыемнага чытання!

Узята з http://www.mamamoldova.com/knigi-kotorye-stoit-prochitat-kazhdoj-mame/