Італія. Тэатр для людзей з інваліднасцю 2.0 - моладзевы абмен
Калі: 31 сакавіка - 7 красавіка 2019
Дзе: Thiene, Італія (80 км ад Венецыі)
Для каго:
- моладзь з інваліднасцю і без (18-30 год)
- асобы для суправаджэння 25+
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 5 студзеня 2019
+ падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Царква "Узнясення" (Мінск) і Фонд "Добрая воля" (Польшча) запрашаюць у творчую паездку. Запрашаем:
-маладзь з інваліднасцю,
-іх бацькоў (ці другіх асобаў да суправаджэння) і
-неабыякавую моладзь да праблемаў людзей з інваліднасцю.
Калі сярод вашых знаёмых ёсць маладыя людзі з інваліднасцю(18-30 год), просім паведаміць ім пра гэтую магчымасць. Верагодна, для іх гэта рэдкі шанец пабываць за мяжой.
Праект адбываецца ў рамках праграмы Эразмус+.
Дзе, хто і калі?
Сустрэча адбываецца між 31 сакавіка і 7 красавіка 2019 (першы і апошні дзень - для прыезду і ад'езду).
Месца правядзення - горад Thiene, Італія (80 км ад Венецыі).
У абмене апроч беларусаў прымаюць удзел групы з Італіі, Балгарыі і Албаніі.
Фінальнае шоў з удзелам усіх каманд пройдзе ў канцэртнай залі Auditorium Fonato di Thiene.
Тэма
Праект “Teatri di carta” мае за мэта распаўсюд тэатральных формаў працы з людзямі, якія маюць інваліднасць.
Моладзевы абмен - гэта заключная частка праекта. На ім удзельнікі на практыцы спазнаюць эфекты тэатральных форм працы.
Тэатр з'яўляецца ўніверсальнай мовай, праз якую навакольнае асяроддзе робіцца прыемным і ўтульным, з дапамогай якога маладыя людзі ствараюць, узаемадзейнічаюць, эксперыментуюць, спазнаюць найбольш патаемныя часткі сябе (страхі, мары, эмоцыі) у вымярэнні, дзе няма правільных ці няправільных метадаў або адрозненняў, дзе ўсе роўныя, дзе можна «гуляць» без страху вонкавага асуджэння.
Праз тэатральны досвед праект скіроўвае ўдзельнікаў на шлях да новых адкрыццяў і асабістага росту, да развіцця здольнасцяў і асабістых інтарэсаў, ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва адзін з адным.
Праграма мерапрыемства уключае:
- семінары па акторскім майстэрстве і імправізацыі;
- экспрэсія выразу твара і музычная экспрэсія;
- кітайскі тэатр ценяў;
- харэаграфію.
Профіль удзельніка
Узрост удзельнікаў:
1)моладзь 18-30 год з інваліднасцю (4 удзельнікі)
2)лідары групы 25+ (2 удзельнікі)
3)суправаджэнне для першай групы 25+ (бацькі - 2 удзельнікі)
4)моладзь 18-30 год (4 удзельнікі)
2)валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра
— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям»
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 5 студзеня 2019
+ падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/