Эразмус+ у Турцыі - паездка для валанцёраў

Моладзевы абмен “Сацыяльныя медыя: магчымасць ці пагроза?”

18-26 траўня 2018 года.

Месца правядзення: Турцыя, Мэрсін

Для каго: актыўная моладзь 17-25 год(5 чалавек) ; адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту.

  • Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар
  • Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра (вяртаюцца пасля паездкі)

Для падачы заявы запоўніць анкету (націснуць сюды) да 10 сакавіка.

Хто і чаму прымае ўдзел у абмене?

Карыстаецеся укантакце альбо фэйсбукам? Можа маеце свой акаўнт на youtube?

Хаціце выкарыстоўваць свае ўменні для валанцёрства?

- Калі так, гэтая сустрэча для вас.

Сустрэча прысвечаная развіццю ўменняў выкарыстання сацыяльных медыя, здабыццю навыкаў свядомага і прадуктыўнага карыстання сецівам(інтэрнэтам), навыкам актыўнай грамадзянскай пазіцыі, прынцыпам дэмакратыі.

МГА “Добрая воля” адпраўляе валанцёраў на моладзевы абмен “Сацыяльныя медыя: магчмасць ці пагроза?” у рамках праграмы Эразмус+. Сустрэча адбываецца 18-26 траўня (мая) 2018 года.

У праекце прымаюць удзел па 6 чалавек з Беларусі, Польшчы, Турцыі, Малдовы, Украіны і Сербіі.

Горад Мэрсін знаходзіцца на ўзбярэжжы Сяродземнага мора, неафіцыйная назва "The Pearl of Mediterrenian"

https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%B8%D0%BD

Крытэры адбору:

1) веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;

2) унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта)

3) наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова)

4) узрост:

пяць чалавек 17-25 год,

адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту.

5) перавага аддаецца валанцёрам арганізацыі (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях да 8 сакавіка – 5, 12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей – кожную нядзелю 17.00-19.00)

Больш пабрабязна пра валанцёрства тут.

 

Умовы ўдзелу:

  • Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар

- Віза для паездкі ў Турцыю не трэба.

- Білеты пакрывае МГА “Добрая воля” (самалёт з Масквы).

- Для падачы заявы запоўніць анкету да 10 сакавіка.