Беларускія калыханкі

Вечарніца

На палі, на лес далёкі,
На прыціхшыя двары,
Зазірае з-за аблокаў
Веташок бы дзед стары.
Ціха зорачкі, бы птушкі,
Сіганулі з вышіні,
Пахаваюцца у падушках,
Будуць баіць казкі-сны.
За ракой, за гарой
Жыу наш казачны герой,
I як раз у той час
Пачынаю вам мой сказ.​

Пад ялінкай спяць зайчаткі,
Пад зямлёю чорны крот,
У дупле ваверчаняткі,
А на коміне шэры кот.
Прытаміліся і птушкі,
Дрэмле рыбка у вадзеу
Спіце вы, мае дачушкі,
Заутра будзе новы дзень.
Спять бабры і спять зубры,
Дуб адвечны на гары,
Спіць вярба пад гарой,
Спіць маленькі наш герой.

Песняры - Калыханка

Баю-баю, люлi-люлi...
Гэта песенка матулi.
Закрывайце, дзеткi, вочы,
Добрай ночы, добрай...
Добрай ночы, добрай ночы.

Спiць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка.
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.

Дзед-баюн не спачывае,
Калыханку дзеткам бае.
Засынайце, калi ласка,
Вам прыснiцца ў ночы...
Вам прыснiцца ў ночы казка.

Спiць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка.
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.