Адкрыццё фестывалю "Каласы пад сярпом Тваiм - 2017"

Шаноўныя калегі, высылаем інфармацыю, якая, магчыма вас зацікавіць.

Каласы пад сярпом Тваім

Запрашаем наведаць канцэрт-адкрыццё фестывалю  "Каласы пад сярпом Тваiм - 2017".

Свята адбудзецца ў Царкве Ўзнясення
Мінск, Чайкоўскага 39
12 сакавіка (нядзеля),
пачатак у 18.00.

У праграме: музычныя групы Vodar, Каўчэг, Зоркі Забылі Зьзяць, а таксама выканаўцы-салісты са шматдзетных і прыёмных сем’яў.

«Каласы пад сярпом Тваім» - фестываль творчасці беларускіх прыёмных і шматдзетных сем'яў. Арганізатары праграмы - Цэнтр дапамогі сем'ям і дзецям (Бабруйск), РДГА «Надзея дзецям» і РА «Царква Ўзнясення».

Фестываль "Каласы пад сярпом Тваiм" праводзіцца штогод з 2010 году. Традыцыйна адкрыццё фестывалю адбываецца вясной. Пасля на працягу вясны, лета і восені праводзяцца фестывальныя мерапрыемствы і інтернет-галасаванне гледачоў. Пасля сярод удзельнікаў, набраўшых найбольшую колькасць галасоў у інтэрнет-галасаванні, журы вызначае пераможцаў, і ў восень адбываецца фінальны канцэрт, на якім выступаюць лепшыя удзельнікі. Лаўрэатам фестывалю ўручаюцца каштоўныя прызы, а таксама яны атрымліваюць магчымасць прыняць удзел у творчых вандроўках, замежных паездках, выставах, канцэртах і іньшых мерапрыемствах.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 614-87-39 (Аргкамітэт Фестывалю)
===
 

Каласы пад сярпом Тваiм