Сонечная Гішпанія запрашае моладзь на сустрэчу па праблеме тытуняспажывання

Фонд Добрай волі запрашае

- 20-26 лютага

- у Гішпанію, горад Паленсія (Palencia)

- моладзь 16-25 год

на сустрэчу валанцёраў, якім цікава тэма барадзьбы з курэннем, у прыватнасці тытуняспажыванне сярод падлеткаў.

У сустрэчы прымуць удзел па 12 чалавек ад фонда «Добрая воля», з Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і Уэльса.

Гэта ўжо трэцяя і апошняя сустрэча міжнароднага праекта «Фільтар Еўропы».

Сайт праекта - http://thefiltereurope.eu/rus/

 

умовы ўдзелу:

1. Узрост: 16-25 год(прыярытэт для ўзросту 16-21)

2. Наяўнасць шэнген візы ці самастойнае афармленне (грошы за візу не вяртаюцца).

  1. Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд (да 360 еўр), харчаванне і пражыванне ў гасцініцы .

  2. Прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы)

  3. Перавага аддаецца ўдзельнікам і арганізаратам антытытунёвых мерапрыемстваў ў Беларусі.

Заявы прымаюцца да 16 снежня.

Падаць заяву на ўдзел можна праз анлайн-форму.

Сустрэча адбываецца ў рамках праекта 'The Filter Europe', які фінансуецца праграмай «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Брытанскае нацыянальнае агенцтва падтрымала праект таварыства «Уэльс ЛТД», якое з'яўляецца каардынатарам праекта. Агульная працягласць праекта 2 гады.