Царква Ўзнясення запрашае прыняць удзел у малітве за Беларусь

Шаноўныя калегі, высылаем інфармацыю, якая, магчыма, вас зацікавіць.
== 

Царква Ўзнясення запрашае прыняць удзел у малітве за Беларусь.

За прыклады малітваў ўзятыя малітва Св. Кірылы Тураўскага за Вялікае Княства, малітвы праведнікаў Старога запавету за старазапаветны народ, малітва Йонгі Чо за Карэю ды іньшыя.

Малітва адбудзецца ў нядзелю 29 траўня ў царкве Ўзнясення падчас вячэрняга набажэнства.
Пачатак — 18.00, прыходзіць можна ў 17-00.
Ад 17 да 18 гадзін адбываецца вольная размова, ў 18-00 — пачатак вячэрняга набажэнства.

Адрас — Мінск, вул. Чайкоўскага 39 (3-ці паверх).

Плануецца, што малітва за Беларусь будзе адбывацца рэгулярна (верагодна, штомесяц).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 614-87-39