Кінь паліць на радзіме графа Дракулы

6-12 ліпеня на радзіме графа Дракулы(Румынія, Брашаўскі раён, горад Прэдзял) адбудзецца сустрэча валанцёраў, якім цікава тэма барадзьбы з курэннем, у прыватнасці тытуняспажыванне сярод падлеткаў.

Сустрэча адбываецца ў рамках праекта 'The Filter Europe', які фінансуецца праграмай «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Брытанскае нацыянальнае агенцтва падтрымала праект таварыства «Уэльс ЛТД», якое з'яўляецца каардынатарам праекта. Агульная працягласць праекта 2 гады.

 

 

 

 

 

У сустрэчы прымуць удзел па 12 чалавек ад фонда «Добрая воля», з Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і Уэльса.

 

умовы ўдзелу

1) Узрост: 16-25 год(прыярытэт для ўзросту 16-21)

2) Наяўнасць шэнген візы (мінімум 2-ух разовага ўезду тыпу D – Румынія не з'яўляецца шэнгенскай зонай, але пры наяўнасці шэнгенскай візы( мінімум 2-ух разовага ўезду тыпу D) можна знаходзіцца да 90 дзён) ці самастойнае афармленне візы .

3) Рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра.

4) Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў гасцініцы (http://www.hotelorizont.ro/).

5) Прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы)

Месца правядзення – Румынія, Брашаўскі раён, горад Прэдзял – 146 км ад Бухарэста.

 

Усім жадаючым прыняць удзел неабходна да 15 красавіка даслаць на адрас prygne4any0@gmail.com ліст з наступнай інфармацыяй:

1) імя, прозвішча

2)узрост(дзень нараджэння)

3)род дзейнасці (навучальная ўстанова)

4)кароткае апісанне, чаму хочаце паехаць

5)тэлефон і горад пражывання

6)ці патрэбная віза?

 

У тэме ліста пазначце «Румынія: фільтар Еўропы». Арганізатары звяжуцца з выбранымі асобамі.