Канцэрт-адкрыццё і падарункі дзецям

Запрашаем на канцэрт-адкрыццё фестывалю "Каласы пад сярпом Тваім", які адбудзецца 30 студзеня 2016.

Канцэрт адбудзецца ў царкве Ўзнясення па адрасе:
Мінск, Чайкоўскага 39.

Пачатак у 14-00.

Для дзяцей, якія прыдуць на канцэрт, будуць добрыя падарункі (якія звычайна бываюць на ўсіх нашых мерапрыемствах). 

Для атрымання падарунка трэба выканаць некаторыя фармальнасці (ўнесці Вашыя дадзеныя ў ведамасць). Для гэтага дашліце, калі ласка, свае дадзеныя:

  • колькі ў вас дзяцей,
  • Вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам),
  • пашпартныя дадзеныя (№, кім і калі выдадзены),
  • адрас і тэлефон
  • сканаваную копію пасведчання аб нараджэнні дзяцей ці копію шматдзетнай сям'і

Гэта трэба, каб вашыя дадзеныя былі ўнесены ў ведамасць.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо.

Таксама просім прыйсці без спазнення (а яшчэ лепей - трохі раней), каб паспець атрымаць квіток на падарунак да пачатку праграмы.

Будзем рады вас бачыць!
=