семінар "Экалагічна ўстойлівы лад жыцця"

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу  і ОДБ Брусель запрашаюць Вас на семінар "Экалагічна ўстойлівы лад жыцця: маленькія крокі, вялікія змены?”, які пройдзе з 14:00 да 18:00 16 верасня 2015 года ў Мінску.
У праграме мерапрыемства – абмеркаванне экалагічна ўстойлівага ладу жыцця, адказнага спажывання, устойлівага транспарту/мабільнасці, энергаэфектыўнага жылля, экалагічных ініцыятыў у Беларусі.
 
У мерапрыемстве будуць удзельнічаць  беларускія і шведскія эксперты:
  • Фрэдрык Бьёрк – выкладчык універсітэта Мальмё (Швецыя), каардынатар даследчых сетак Шведскага форуму сацыяльных інавацый;
  • Маціас Лехнер – навуковы супрацоўнік Міжнароднага інстытута прамысловай экалагічнай гаспадаркі Лунда (Швецыя), даследчык устойлівага спажывання і харчавання, “зялёных” бізнес-мадэлей,
  • Валянціна Ляончык – першы намеснік кіраўніка Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз транспартнікаў”, кіраўнік шэрагу праектаў у галіне ўстойлівай мабільнасці;
  • Дар’я Чумакова – намеснік дырэктара Цэнтра экалагічных рашэнняў, бізнес-кансультант па пытаннях “зялёнага” офісу;
  • Міхаіл Ануфрыеў – асістэнт праектаў па энергіі і клімаце міжнароднага грамадскага аб’яднання “Экапартнёрства”.
 
Для ўдзельнікаў семінару прадугледжана экскурсія на мінскае прадпрыемства па перапрацоўцы адкідаў электроннай прамысловасці і побытавых прыладаў “БелВТІ” (колькасць удзельнікаў экскурсіі абмежаваная).
 
На мерапрыемстве прадугледжана кава-паўза ад некамерцыйнага руху “ВегаМара” – вегетарыянскія ласункі і стравы.
 
Для ўдзелу, калі ласка, запоўніце анлайн-анкету. Апошні дзень рэгістрацыі – 12 верасня 2015 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да Кацярыны Сыраежкінай па тэл.: +375 29 167 99 48, альбо на адрас сеціўнай пошты:katsiaryna.syrayezhkina@aebbel.by.
 
паводле рассылкі info@odb-office.eu