Вуліца Трыфана Лук'яновіча ў Зялёным Луге

29 красавіка 1945 года салдат з Беларусі Трыфан Лук'яновіч падчас бою за Берлін выратаваў маленькую дзяўчынку. Яна сядзела на дарозе проста пасярэдзіне паміж пазіцыямі рускіх і немцаў і гучна плакала. Лук'яновіч падпоўз да яе, узяў, і разам з ёй папоўз назад. Ён паспеў дапаўзці да свайго бруствера і перадаць дзяўчынку ў бяспечнае месца, але сам выратавацца не паспеў - у яго стрэліў нямецкі снайпер. Куля трапіла крыху вышэй за сэрца, і праз 5 дзён Трыфан Лук'яновіч памёр у шпіталі.

У памяць аб гэтым выпадку ў берлінскім Трэптаў-парку ўсталяваны манумент.

Да вайны Трыфан Лук'яновіч жыў у Зялёным Луге. Зараз у нашым раёне ёсць вуліца Лук'яновіча, названая ў яго імя.

=