Святочнае мерапрыемства ў гонар Вялікадня

Святочнае мерапрыемства ў гонар Вялікадня адбудзецца 11 красавіка 2015 па адрасе: Мінск, Чайкоўскага 39.

Пачатак у 13.30.

У праграме – святочныя спевы, традыцыйныя гульні, шоў мыльных бурбалак, салодкі стол.

Падчас свята дзецям будуць уручаны велікодныя падарункі.

Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з інфармацыяй аб парадку атрымання падарунка.

Калі вы хочаце, каб вашыя дзеці атрымалі падарункі, паведамце, калі ласка, колькі ў вас дзяцей, а таксама вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), пашпартныя дадзеныя (№, кім і калі выдадзены), адрас і тэлефон. Гэта трэба, каб вашыя дадзеныя былі ўнесены ў ведамасць.

Заяўкі прымаюцца да 19.00 серады 8 красакавіка.

Да заяўки трэба далучыць сканіраваную копію пасведчання шматдзетнай або прыёмнай сям'і (у крайнім выпадку - копіі пасведчання аб нараджэнні дзяцей) .

Падарункі будуць уручаны толькі дзецям, бацькам - не.

Вялікая просьба да ўсіх, хто запісаў сваіх дзетак на падарункі - уважліва пастаўцеся да гэтай інфармацыі, каб не сапсаваць дзецям свята. Дзецям будзе крыўдна, калі ўсё вакол атрымаюць падарункі, а яны не змогуць іх атрымаць з-за няўважлівасці бацькоў.

Прыходзьце, калі ласка, будзем рады вас бачыць!

=