Інтэлігенцыя хоча дабра, але не для ўсіх

Напэўна не раз мы чулі, што свет могуць выратаваць толькі разумныя людзі і калі іх будзе станавіцца ўсё болей і болей, жыццё на нашай зямлі зменіцца карэнным чынам да лепшага. Аднак не ўсе падзяляюць такі погляд. Для прыкладу, Ян Вацлаў Махайскі лічыў, што інтэлігенцыя з'яўляецца часткай эксплуататарскага класа, якая прыгнятае пралетарыят. Ніжэй мы пазнаёмім чытача з асноўнымі паняццямі гэтага меркавання.

Асоба, вядомая толькі ў вузкіх колах, забытая ў мітусьні імклівых падзей пачатку дваццатага стагоддзя, ён — прарок рэвалюцыі і яе ахвяра; працы яго не вядомыя масаваму чытачу, чалавеку, які цікавіцца філасофіяй і яе тэорыямі; мала вядомыя яны і даследчыкам гэтага перыяду. З большага ўсе публікацыі Яна Вацлава Махайскага разбітыя па часопісах і газетах тых гадоў(канец XIX — пачатак XX), Махайскі не пакінуў пасля сябе мноства тамоў да даследвання. Аднак яго праца, якую апрацаваў прафесар Лех Дубель, што выйшла пад назвай «Інтэлектуальны працоўнік», з'яўляецца яскравым адбіткам глыбокай прарочай палітычна-філасоўскай думкі.

Гэты твор з'яўляецца адпраўным пунктам і абагульненнем усёй філасофіі Яна Вацлава. На яго старонках чытач даведваецца: адукацыя гэта форма ўласнасці, і таму з'яўляецца класавай пазіцыяй інтэлігенцыі. Як і з усялякай іншай уласнасцю, інтэлігенцыя прысвойвае толькі сабе права карыстацца сваім маёнткам(не вежна ў якой іпастасі ён прадстае — грошы, улада, уплыў ці што іншае). Гэты твор — крытыка на многія сацыялістычныя інтэрпрэтацыі, якія ўзвялічваюць інтэлігенцыю і ставяць яе ў пазіцыю стырна прагрэсу(сваім творам яго аўтар смела выступіў у тыя часы супраць асноўнай плыні сацыялістаў працоўных вучэнняў — марксізма-ленінізма(навуковага камунізма) і камунізма бездзяржаўнага — анарха-камуністаў — (дзе важная роля адводзіцца для партыі прагрэсіўных, разумных людзей, якія «давядуць грамадства да раю на зямлі), не кажучы пра рэфарматараў і «эканамістаў». Гэтыя «сацыялісты», на думку Махайскага, выказваюць і прапагандуюць ідэі інтэлігенцыі любой краіны свету — стравыць такую сістэму, дзе працоўныя б не маглі змагацца за свае правы і не пагражалі інтэлігенцыі, яе класаваму кіруючаму становішчу.

 

Ян Вацлаў прадказаў будучыню сацыялістычных краінаў яшчэ ў 1911 годзе. «Можна смела казаць, што сацыялізм не з'яўляецца творчай барадзьбой рабочых, што гэтая барадзьба не займае нават другараднага пункту ў яго праграме»( прыгадайце Савецкі Саюз, дзе працоўным было забаронена змагацца за свае правы, толькі таму, што пра іх думала «вельмі разумная» жменя інтэлігенцыі, якая валодае бескаштоўнай інфармацыяй аб найлепшай дарозе да лепшага жыцця; яны былі пазбаўленыя галоўнага інструменту пралетарскага ўплыву — забастоўкі).

«Сацыялізм у большасці выпадкаў з надзвычайнай выразнасцю выступае ў якасці альтэрнатывы супрацьдзеяння барадзьбе рабочых,» - пісаў Махайскі.

У тэорыі, той самай сацыялістычнай інтэлігенцыі, яшчэ ў Маркса-Энгельса, будучым ладам грамадства павінна быць неабмежаваная ўлада ўсяго класа пралетарыята — дыктатура пралетарыята, як назваў яе Маркс — гэта такая форма кіравання, пры якой грамадствам кіруе маса пралетарыяў, кожны рабочы з'яўляецца прадстаўніком улады на сваім заводзе, у любым месцы.

А вось наступные пакаленне сацыялістычнай інтэлігенцыі ўжо разглядала гэта толькі, як кіраванне партыяй — найбольш свядомымі элементамі рабочых; з цягам часу гэтае кола аднак ўсё больш і больш звужалася — і на практыцы ў краіне Саветаў кіраваць засталіся толькі гэтыя выбранцы — палітбюро і жменя валодаючых інфармацыяй. Як, напэўна, большасць ведае, гэтая жменя стала абузай усяго грамадства і ўзурпавала ўладу, закуўшы працоўных у навязаныя ёй ланцугі.

Магчыма чытач дайшоў да гэтага месца і падумаў, што Амерыкі гэты Махайскі не адчыніў. Мушу Вам сказаць, што гэта яшчэ не ўсё. Ян Вацлаў не толькі ўмеў крытыкаваць, але меў і парачку альтэрнатыўных ідэй і яны — не такая альтэрнатыва, як рэспубліканцы для дэмакратаў у парламенце ЗША.

Паводле Яна Вацлава Махайскага, для поўнай свабоды і адсутнасці эксплуатацыі неабходна не толькі палітычная поўнасць(роўнасць пры галасаванні ў Парламент), але й эканамічная і інтэлектуальная. Разумеючы, што такой роўнасці не дабіцца ўва ўсім грамадстве, трэба зраўняць шансы эксплуататараў і эксплуатаваных(разумных і не вельмі разумных).

Дасягаецца гэта, не проста. Махайскі прапаноўвае найперш шлях эканамічнага змагання: рабочыя павінны ўвесь час змагацца за паляпшэнне сваёй эканамічнай сітуацыі. Павялічваючы свае заробкі, працоўныя такім чынам усё больш і больш будуць выраўньваць эканамічную несправядлівасць: кожнае павелічэнне заробку — гэта вырыванне ў эксплуататара грашовага кавалка, які ён хоча прыхапаць сабе; людзі працуюць, а ён не правільна ім налічвае заробак, забіраючы частку запрацаваных імі грашоў сабе — змаганне супраць гэтага вядзе да выраўнання і грамадскай справядлівасці(хаця можа давесці і да эксплуатацыі інтэлігенцыі). І калі рабочая справа будзе рухацца ў дадзеным накірунку, калісь яна дасягне выраўнання — разумовая праца інтэгігента і фізічная праца рабочага будзе аплочвацца аднолькава, што перакрэсліць розніцу паміж гэтымі двума класамі.

Дазволю сабе каментар аб савецкай «роўнасці». Зрабіць нізкай плату для ўсіх, не з'яўляецца на маю думку выйсцем. Фармальная роўнасць будзе, але інтэлігенцыя будзе выкарыстоўваць сваё становішча і будзе пладзіць хабарніцтва, блат і г.д. Гэты варыянт, здаецца, больш падобным да аднаго з варыянтаў выратавання «цывілізацыі» «ад бунту неразумных абарванцаў», які ператворыцца ў барадзьбу за насіджаныя гарачыя месцы.

 

Пры напісанні выкарыстана апрацаванне Lecha Dubela, Jan Wacław Machajski, «Robotnik umysłowy 1911», Zamość, 2012.