Незвычайны беларускамоўны гурт з Польшчы

Гурт "Мятліца"

Пабываўшы ў гасцях у гурта «Мятліца», мы даведаліся аб працэсе паўстання дадзенага праекта і аб тым, што ў недалёкай будучыні гэтага года мы зможам убачыць выхад у свет іх першага альбома. Таксама удзельнікі гурта падзяліліся крыніцай свайго музычнага натхнення і расказалі аб тым, як ствараюцца новыя песні. Пра ўсё гэта і не толькі чынайце ніжэй.

Хаця ў Беларусі пра гэты гурт мала хто чуў, у суседняй Польшчы беларуска-польскі гурт карыстаецца значна большай папулярнасцю. Беларуска-польскі cклад гурта абумоўлены геаграфічнай сітуацыяй навокал. Гурт паўстаў у польскім Любліне, што ва ўсходняй Польшчы, і на працягу сваёй дзейнасці звязаны менавіта з гэтым горадам.

 

Свой выток калектыў мае ў 2008 годзе, калі свядомыя беларусы на чале з АЛЕНАЙ ДУБІНІНАЙ вырашылі прадставіць на фестывалі "Lublin wielokulturowy" беларускую праграму і паказаць польскай грамадзе, што і беларусы на нешта дый згадзяцца. Так з лакальнай ініцыятывы паўстала група, рэпертуар якой цесна звязаны з Беларуссю і беларускай культурай.

 

Стварэннем гурта займалася АЛЕНА ДУБІНІНА, якая ў дадзены момант навучаецца ў Варшаве і адыйшла ад дзейнасці ў гурце. Энэргічнасць і імпэт Алены аператыўна сабраў найлепшыя студэнцкія кадры беларусаў, якія навучаліся на той момант у Любліне.

За два месяцы да выступу ўжо канчаткова сфармаваўся склад і пачаліся актыўныя спеўкі і сыгроўкі, сціранне падыходаў да выканання. Напачатку ў складзе сабраліся толькі «прадстаўніцы найлепшага полу чалавецтва», як гэта звычайна бывае ў беларусаў. Неўзабаве ў гурце з'явіліся аднак і хлопцы.

год Колькасць удзельнікаў суадносіны беларусаў/палякаў
2008 8 6 i 2
2009 6 5 i 1
2010 5 4 i 1
2012 5 3 i 2

Ад гэтага часу ў гурта пачынаецца эстрадная гісторыя, якая працягваецца аж па сённяшнія дні. Як найбольш значныя падзеі трэба адзначыць выступы на вядомым міжнародным фестывалі фальклорнай музыкі "Mikołajki folkowe"; выступ гурта на адной сцэне з лягендай беларускага этна — з трыа «ТРОІЦА» - пад час святкавання "Nocy świętojańskiej"(Ночы з Яна на Купалу); прэзентацыя Беларусі на "Nocy Kultury"(Ночы Культуры) у Любліне — вялізарным гарадзкім святам з мноствам канцэртаў і культурных мерапрыемстваў па ўсім горадзе на працягу ўсёй ночы, куды з'язджаюцца музыкі і артысты не толькі з усёй Польшчы, але і з-за мяжы — гурт выступаў на адной з галоўных сцэн побач з такой зоркай фолку, як «Orkiestra Swiętego Mikołaja» . За гады свайго існавання гурт адыграў мноства выступаў па ўсёй Польшчы(у Беларусі гурту пашчасціла выступіць толькі два разы — у двух маленькіх вёсках Лагойскага раёну Мінскай вобласці — у Шашках і Станавішчы; міжнародны склад ускладаньваў прыезд у Беларусь — працэдура атрымання візаў перапыняла дзейнасць у Беларусі).

І вось нарэшце беларускія аматары фальклору змогуць лепш пазнаёміцца з творчасцю гурта — выпуск першай кружэлкі запланаваны на канец 2012-ага году.

На кружэлку павінны ўвайсці наступныя творы:

1.Туман-ярам(па-беларуску);

2.Зыма(на палешуцкай мове);

3.Купальнэчка(на польскай);

4.Ружа кветка(бел.);

5.Што й па мору(бел.);

Што датычыць іншых песень, то мы нічога не даведаліся. Назва альбому таксама застаецца невядомай. Аднак паводле словаў ВАДЗІМА СКАРАБАГАТАГА, аднаго з удзельнікаў гурта ў альбом увойдуць «не толькі новыя, але і старыя музычныя кампазіцыі».

Як апынулася, гурт не збіраецца адмаўляцца ад старых песень і адначасова накіраваны, каб адным стрэлам забіць двух зайцаў, - пазнаёміць слухача з новай творчасцю гурта, а таксама са старой якая часта ўжо гучыць па-новаму. Стылістыка альбома прадугледжвае выкананне «беларускіх народных песень ва ўласнай апрацоўцы», якая часта прымае шаманску містычную форму, і «уласныя творы навеяныя сіламі прыроды, усходнім кліматам лясоў, палёў і азёраў,» - паведаміў нам Вадзім.

Пры першым знаёмстве з гуртом, адразу кідаецца ў вочы разнастайнасць чальцоў гурта. Кожны ўдзельнік калектыва — гэта як бы яшчэ адзін твор прыроды. Усё разам гэта выглядае, як лес, а калі глядзець па-асобку, то кожнае дрэва ў гэтым лесе — іншага, непаўторнага гатунку, - якое развіваецца таксама і самастойна.

«Мятліца» чэрпае сваё натхненне ў гуках прыроды, адгалосках, што паходзяць з розных частак свету, першабытных мелодыях зафарбаваных уласным уяўленнем і фантазіяй, «захоўваючы пры гэтым народны характак творчасці», які з'яўляецца інтэрпрытацыяй традыцыйных песень Усходняй Еўропы.

Да таго ж музыкі ўжываюць вельмі цікавыя інструменты, які збіраўся гадамі на традыцыйных кірмашах, у лясных гушчарах і бяскрайніх тундрах поўначы, у старых падвалах і на пакрытых павуціннем гарышчах, у музычных крамах. Каб не забіраць у чытача шмат часу, прывядзем да прыкладу толькі тыя інструманты, якія найбольш спадабаліся аўтару тэкста — піла і дзіджырыду. Першы інструмант выглядае, як звычайная двуручная піла, а граецца на ім б'ючы кіёчкам па жалезе, адначасова згінаючы тулава інструмента. Дзіджырыду — гэта вынаходніцтва аўстралійскіх абарыгенаў, а даслоўна перакладаецца музычнае галіна(дрэва). Інструмант мае форму доўгаў тоўстай драўлянай галіны з дзіркай у сярэдзіне, якую ў Аўстраліі праядалі мясцовыя мурашы-тэрміты.

На працягу год беларускамоўны гурт адыходзіць на інтэрнацыяналістычныя і апартуністычныя пазіцыі ў сувязі з ідэалагічным расколам гурта. Традыцыйнах формай кіравання ў гурце з'яўляецца ахлакратыя.