Народная журналістыка. Журналісцкія курсы для кожнага.

Журналіст — гэта прафесія, але ці ведалі Вы, што ім можа стаць кожны, не сканчваючы ўніверсітэту па гэтай спецыяльнасці? На сённяшні момант ў Беларусі праводзіцца мноства разнастайных курсаў з рознай спецыфікай, якія датычаць менавіта таго, як стаць журналістам і як развіваць свае здольнасці па стварэнні разнастайнага кантэнту ў сеціве(інтэрнэце). Аказываецца, каб стаць спецыялістам у галіне жырналістыкі дастаткова добрай самаадукацыі і канешне ж жадання. Прадстаўнік Курасоўшчыны пабываў на двух курсах — па відыёмантажу і стварэнні відыё і аўдыё кантэнту(сродкаў інфармацыі), у кантэксце Новых СМІ, і курс пад назовай «Фішкі для СМІ», які датычыць смежнай тэматыкі і праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў(БАЖ).

Першы курс праходзіў у горадзе Львове і ўдзел у ім поўнасцю пакрываўся арганізатарамі мерапрыемства, што вельмі зручна для небагатых беларусаў, якія жадаюць стаць новымі папарацы. Паехаць за свае грошы ў другую краіну на пяцідзённы курс і аплочваць там гасцініцу ў цэнтры горада не танная справа. Што з'яўляецца цікавай акалічнасцю, падаць унёсак на ўдзел у мерапрыемстве мог кожны жадаючы, а адбор ажыццяўляўся паводле крытэраў асабістай матывацыі і будучай перспектывы пасля праходжання курса — перавага аддавалася тым, хто ў будучыні збіраецца развіваць свае журналісцкія здольнасці, добрым паказчыкам для прытэндэнтаў на ўдзел у журналісцкім курсе з'яўлялася і наяўнасць ранейшага досведу ў дадзенай галіне(друкаванне вашых матэрыялаў у СМІ і інш.).

За кароткі час удзельнікі курсу па стварэнні відыё кантэнту паспелі самі адзняць матэрыял, змантаваць яго і канешне ж даведацца, як гэта ўсё робіцца. Працоўная група аднаго з кураўшчынскіх прадстаўнікоў(не гледзячы на конкурс сярод усёй Беларусі, на курс патрапілі аж 3 жыхары Курасоўшчыны) зняла сацыяльную рэкламу на тэму «зробім горад прыязным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі». Яе можна паглядзець ніжэй.

Навучальны курс пад назовай «Фішкі для СМІ» з'яўляецца больш падрабязным і расцягнутым у часе навучальным курсам, - ёсць магчымасць удзельнічаць асобам са сталым графікам працы ад на ўвесь тыдзень. Заняткі праходзяць па суботах і займаюць толькі палову дня. Дадзенае навучанне таксама з'яўляецца бясплатным. Удзельнікам, якія прыязджаюць з па-за Менску вяртаюцца грошы за набытыя квіткі. Большая частка працы і заданняў выконваецца самастойна ўдзельнікамі па-за часам заняткаў. Курс змяшчае ў сабе 8 тэматычных сустрэчаў з прафесійнымі журналістамі ў Менску і выніковую сесію ў Вільні.

Акрамя гэтых мерапрыемстваў сеціўныя прасторы перапоўненыя іншымі падобнага кшталту праектамі. Праводзіліся бясплатныя наборы на навучанне ў Беларускім калегіуме, для прыкладу, курс навучання якіх расцягнуты на 2-3 гады. Што трэба зазначыць, гэтая плынь становіцца моднай. Усё больш і больш самых звычайных людзей ствараюць сенсацыйныя матэрыялы, друкуюць іх не толькі ў газетах, але часцей у сеціве, якое з кожным днём становіцца больш простым і ўплывовым сродкам інфармацыі, карыстанне якім адкрыта для кожнага карыстальніка інтэрнэту.

У выпадку Вашай зацікаўленасці падобнымі курсамі і тэматычнымі сустрэчамі пішыце на электронную пошку prygne4any@tut.by . Шукайце аб'явы на старонках сеціва, удзельнічайце ў курсах. Інфармацыю аб розных мерапрыемствах Вы можаце знайсці, на прылкад, на старонках www.adukacyja.info або http://best-grants.ucoz.ru/

Развівайцеся, вучыцеся, прыносце карысць сабе і грамадзтву.

 

Journalist by weprotestglory