Пасланне да Даніла.

 

Пасланне да Даніла

Вітаю цябе, дарагі брат!

Вельмі мяне засмуціла, што мы ўжо амаль як і не браты. Шкада, што паўстае паміж намі падзел на анархістаў і сапраўдных вернікаў, я-та думаў, прымаць трэба без увагі на асобы; але, як бы там не было, я рады хаця б таму, што магу цябе бачыць і рабіць адну справу  разам з табою — спадзяюся, мы ня доўга яшчэ будзем, як лебедзь, рак і шчука цягнуць у розныя бакі нашую цялегу.

 

Раздзел 1

1.Я быў абвінавачаны, як дыктатар, і мне паставілі ў віну тое, што я — у нашай НЕтаталітарнай секце(падкрэслена нетаталітарнай, а не секце) — спрабую замяніць адну дыктатуру — другой, маёй значыць.

2.І тут у мяне закралася падазрэнне, што ў людзей слова «дыктатура» можа прымаць толькі адмоўнае адлюстраванне і адмоўны сэнс. 3. Яны самі не заўважаюць свайго жыцця на скрыжаванні мноства дыктатур:

4. 1)выхаванне бацькоў:

Хтосьці можа сказаць, што гэта не павінны быць дыктатурай і часта не дыктатура; 5. але дазволю сабе заўважыць, што гэта не проста дыктатура, а таталітарная дыктатура: 6. дзеці, якія яшчэ не могуць перавярнуцца, пічкаюцца бацькавай рукой, якая працягвае ім ежу, і атачаюцца іхнім клопатам — у дзіця ні кроплі свабоды няма, няма выбару;

7. 2)школа;

    3) універсітэт/праца

З момантам нашага дараслення мы атрымліваем нейкія свабоды, але дадзены нам выбар не вялікі — 8. мы амаль не можам уплываць на выбар настаўнікаў у школе і ўніверсітэце; 9. мы не маем права выбару таго, што вывучаем, альбо маем гэты выбар у абмежаваных рамах(дыктатура можа быць срогай і ня вельмі); 10. на працы мы падпісваем кантракт і ўжо не можам яго парушаць(кантракт - вусны ці пісьмовы, аль невымаўлены - ДЫКТУЕ нам, як мы павінны паводзіць сябе на працы), 11. калі хацім без турботаў працягваць нашую работу.

12.Існуе вельмі шмат іншых дыктатур: маральныя дыктаруры, дыктатура прыроды(прыродных умоваў), дыктатура часу і інш. 13. Мы амаль не ў сілах супрацьстаяць напору дадзеных дыктатур — яны не даюць свабоды. 14. І мне здаецца, няма нічога дрэннага ў тым, што ні адна сякунда часу, для прыкладу, ні цягнецца дольш чым трэба. 15. Ёсць станоўчыя дыктатуры, а ёсць тыя, што перашкаджаюць жыць: адным людзям дапамагаюць, другім — перашкаджаюць.

Дыктатура - гэта форма, а не змест.

Раздзел 2

1. А для чаго патрэбная ў такім выпадку дыктатура, чаму чалавек абвязаў сябе і закуў ў мноства дыктатур? 2. Усё проста, так лягчэй існаванне сваё пераносіцца — 3.можна жыць і не думаць: «А якая зараз гадзіна, можа ўжо пара даць дзіцю паесці, каб з голаду не памерла?» 4. Тут - на дапамогу дыктатура часу на гадзінніку: 14.00. Значыць пара. 5. І ацэньваць тут нічога не трэба. Раз 14.00 — значыць час.

6. Пры дыктатуры чалавечай таксама свая палёгка прысутнічае: 7. дыктатар сказаў - выканалі, і думаць не трэба, якім чынам і што рабіць - аб усім дыктатар павінны клапаціцца 8. і, калі што не так, ён за усё і адказвай, а пралетарый ні за што не ў адказе, - звычайнае мысленне несвядомага пралетарыята. 9. Але тут палка на двух канцах - дыктатар можа дыктаваць і тое, што людзям не вельмі падабаецца, 10. але паколькі яны самі думаць не збіраюцца, ім не прыходзіцца выбіраць - 11. альтэрнатывы  яны сабе не выдумалі, а другога дыктатара(аўтарытэта) няма, які б за іх гэтую альтэрнатыву выдумаў. 12. Аднак вось я з'явіўся. 13. І нічога дзіўнага, што ўзнікла мешаніна: якога ж дыктатара слухацца? 14. Аднак гэтага я і дамагаюся, каб людзі пачалі ўрэшце выбіраць свядома, 15. каб убачылі, што існуе не адзін дыктатар, а кожны чалавек можа ім быць - аўтарытэтам. 16. "Не ўсялякаму духу верце, але выпрабоўвайце, ці ад Бога яны", ці не так вучыць нас пісанне? 17. Мы самі ў адказе за тое, што выбіраем 18.і пазней ужо не скажаш, што гэта Божанька вінаваты, таму што дапусціў такое ў маё жыццё. 19. Ты выбіраў, сам і адказвай! 20. А на Бога няма тут чаго бочкі гнаць!

 

Раздзел 3

1. Асноўнае абвінавачанне ў тым, што я выстаўляю сябе на паказ і хачу, каб людзі падпарадкоўваліся мне бездакорна. 2. А ці ёсць розніца паміж дыктатурай капітала і дыктатурай кучкі хамла? - 3. Ёсць, але вынік іхны аднолькавы: і пры першых, і пры другіх людзі бяднеюць. 4. Ці ж ёсць тады розніца, што першую дыктатуру ажыцяўляе цэлы клас грамадства, які складае 60% насельніцтва ці гэта адзін чалавек з палітбюро памагатых? 5. Ёсць розніца!? - Аніякай - для тых, хто знаходзіцца па-за кіруючым колам!!! 6. І пры тых, і пры другіх людзі з па-за класа кіраўнікоў галадаюць і падыхаюць з голаду. 7. Да чаго тады спрэчка, якая дыктатура лепей для пралетарыя!? — і тая, і другая — аднолькавыя! 8. Няма ніякай розніцы, кольці чалавек ажыцяўляе дыктатуру над прыгнечанымі, заціскаючы ў кайданы эканамічнага рабства. 9. Так што, Вашыя абвінавачанні ў дыктатуры адзінкі для людзей прыгнечаных грахамі — не маюць аніякай розніцы. 10. Ім важней жыць у свабодзе. 11. А па чыім загадзе і пад чыёй палкай — гэта іх мала ўжо цікавіць. 12. Галоўнае ім выпутацца з ярма грэху, з-пад яго дыктатуры, тады яны любую дыктатуру з радасцю прымаць будуць.


 

Раздзел 4

1. Дык вось, мяне абвінавацілі ў тым, што я хачу заманіць людзей і замяніць адну непатрэбную дыктатуру — на другую непатрэбную. 2. І чаму ж? - Таму што яшчэ не бачна, да чаго яна можа прывезці.

3. Можа паспрабуем пажыць пры +20, а тады ўжо й будзем гаманіць,

4.што лепей: дыктатура прыроды пры мінус дваццаць ці дыктатура пры плюсавым паказчыку?

5. Можа пры -20 трэба проста ў шапцы і кажуху хадзіць, а не думаць, што там жыць немагчыма?

6. Усялякае вучэнне аб абагравальніку ў кожным закутку - утопія чыстай вады, 7. трэба адкінуць яго. 8. Час вярнуцца да цёплых шапак і футра(штучнага), 9. а не чакаць Царства Божага і глабальнага пацяплення пасля смерці, калі тэмпература падымецца да +20.

10. Тэмпература +20 пасля смерці ніяк не паўплывае на нашае мёртвае цела!


 

 

Комментарии

Наколькі я зразумела,то  табе ставіцца уўвіну тое,што ты нібы навязваеш свой дыктат,а ты (як вынікае з тваіх словаў)з гэтым згаджаешся,але тлумачыш,што ён можа быць добры,карысны,і што і так дыктат ёсць,але іншы і г.д.

То па-сутнасць значыць,што ты згаджаешся з тым,што ты дыктатар,і прапагандуеш нейкі,прабач,камунізм,кшталту “вы тут неразумныя і грэшныя,абяздоленыя прыгнётам,я вас вызвалю сваім дыктатам,прынясу вам неба на зямлю”.

Магчыма ты гэта робіш несвядома,а,можа,і свядома,не ведаю дакладна што меў на мыслі,калі пісаў сіе.

Але тады атрымліваецца пешапачатковая неўвязка,дзе ты пішаш пра падзел на “анархістаў”і “сапраўдных вернікаў”,бо ў такім выпадку ты ніякі не анархіст увогуле,а нейкі камуніст.

Я асабіста,ўсё ж такі прыхільнік кансэнсуса,а не стада з пастухом,таму лічу,што трэба дамаўляцца на роўных і вырашаць пытанні,дамаўляцца,прымаць іншых такімі,якія яно ёсць і старацца нешта агульнае збудаваць пры роўных магчымасцях кожнага,а не слухаючыся нейкага там аднаго.З усяго гэтага вынікае,што тлумачэнне розных відаў дыктатаў,якое ты зрабіў,вельмі карыснае,але які сэнс мяняць шыла на мыла,ці адзін дыктат(нават самы лепшы)на іншы?Любы дыктат не дазваляе кожнай адзінцы развівацца на роўных,не дае права самому браць адказнасць на сабе за свае дзеянні,таму не вядзе да развіцця кожнай адзінцы.Я не прыхільнік перманентнага дыктату адной адзінкі,добра,калі ў групе ўсе ўсіх слухаюцца ў пэўнай меры і з галавой,а не робяць усё так,як толькі адзін вырашыў.

Патлумач свае думкі,больш ясна,калі я іх няправільна зразумела,і дала недарэчны каментар.

І так, і не.

Дыктатура - ёсць, мы ёй падпарадкаваны, мы не можам гэтага змяніць, і тут ты правы, прыклад з часам добры.

Але таго, што мы жывем у часе і прасторы, змяніць нельга, а чалавека, які будзе дыктатарам, змяніць можна. Ставіць уладу чалавека над чалавекам і ўладу часу над чалавекам побач - памылка.

Ці ты ўпэўнены, што маеш рацыю, і сваёй дыктатурай зможаш прынесці больш добрага, чым прынес папяредні дыктатар?

*шэптам* Не "Вышыя", а "Вашыя". І коска пасля "Вітаю" непатрэбная. Але сэнсу паста гэта не змяняе, канешне.

Аватар пользователя prygne4any

Дзякуй папярэднім каментатарам за Вашую ўвагу і цікавасць да тэмы.

Не да канца Вамі была зразуметая думка: дыктатура - гэта сродак і форма, але не змест. Сама дыктатура не з'яўляецца ні добрай, ні дрэннай, яна форма - яе можна выкарыстаць на дабро і на зло.

Нехта выкарыстоўвае яе на зло, нехта на дабро(гэта чалавечая дыктатура), я ж хачу ўсталяваць так званую "дыктатуру анархіі". Гэта не дыктатура чалавека над чалавекам, а чалавека над грамадой і грамады над чалавекам. АДнак, гэтая дыктатура далёка наперадзе, а мы тут, нам яшчэ трэба навучыцца карыстацца той дыктатурай.

Гэтая дактатура іншая, яна свядомая. Мы самі выбіраем яе свядома, таму што яна выгадней за ўсе іншыя на свеце метады кіравання і зместы. Аднак пакуль людзі не бачаць і не ведаюць дарогі ў "Царства Божае на зямлі", ім яе трэба паказваць. І калі яны згаджаюцца туды ісці, гнаць іх туды смела.

Розніца паміж мною і былым дыктатарам у тым, што ён нешта бачыць, але не ведае, што ён бачыць і не вельмі добра гэта разбірае, я ж вельмі добра бачу і ведаю, куды іду і чаго нам(нашай НЕтаталітарнай секце) будзе патрэбна; я запытаў аб гэтым ў людзей на нашых сходках, яны самі сказалі і  мы згадзіліся, куды мы ідзем - ні ад каго я не пачуў, што ён(яна) не хоча туды ісці.

Даніл жа кажа, што трэба ісці не туды: "Мёртвая літара ведае лепей, куды рухацца". Я так разумею гэтую пазіцыю: Бог Усемагутны пакінуў нам Біблію і даў ужо даўно старым людзям веданне, як дасягнуць "Царства Божага", таму нам не трэба засяроджвацца на самім Святым Пісанні, а болей на іх разуменні Бібліі.

Лічу, што кожны мог памыляцца, і нашая задача зараз правяраць кожны сантыметр Бібліі і ўсялякай іншай прасторы, дзе знаходзіцца Гасподзь: а вось мы заўважым, якой дарогай нам дайсці да Царства Божага.

___________________________________________

Хаця падмануў пра нязгодных, нязгодныя бывалі і іх бывала нават большасць, але ўсе яны прыходзілі на сходкі толькі для таго, каб пагаманіць, патусавацца і запоўніць свабодныя вечаркі і вельмі рэдка сустракаліся прыхільнікі традыцыйнага дыктатара - словы "прысягаю" і "клянуся" насілі ў іх адваротны характар, таму што ў Бібліі пра гэта нічога няма - але ў нашай ліберальнай(не лібертарнай) тусоўкі яны доўга не маглі трываць, паветра іх было вельмі насычанае свабодаў у любым плане, таму яны хутка ў нас задыхаліся свабодай - прыходзілася выпускаць іх на грахоўнае свавольства  - падыхаць "свежым паветрам".

Зашмат тэорыі, на справе ўсё прасцей

Дарэчы, у Святым Пісанні што напісана? 1Кор.15:24 - усякае начальства і ўлада "упразднітся" (т.е. будзе анархія), а разам з гэтым прыйдзе Царства Госпада Бога (т.е. дыктатура). Дык што тут дрэннага? Ніякага супрацьстаяння.

Аватар пользователя prygne4any

Даруй мне, пралетарская душа: сіё адрасавалася фарысейскай мазге, а яе адным сцішком не ўдзелаеш, трэба поўныя штаны наваліць; таму й выйшла такая абракадабра...

Пролетарский гнев - страшная сила. Если бы всю силу пролетарского гнева направить на эксплуататоров - их бы духу не осталось на Беларуси. Земля горела бы у них под ногами.

Где они, настоящие пролетарии???

Аватар пользователя prygne4any

Даруй мне, пралетарская душа: сіё адрасавалася фарысейскай мазге, а яе адным сцішком не ўдзелаеш, трэба поўныя штаны наваліць; таму й выйшла такая абракадабра...

 

Даніл, вельмі я перад табою вінаваты, не падумай, што я сваім артыкулам хачу зрабіць сябе чыстым. Ніяк не, я ўвесь у грахах... таму можа й напісаў гэты ліст грамадска...