Як перастаць крычаць на дзяцей

Даследаванне Універсітэта Пітсбурга (ЗША) паказала, што штодзённыя скандалы вельмі негатыўна дзейнічаюць на псіхічнае развіццё дзяцей і могуць стаць прычынай развіцця агрэсіўных паводзін або, наадварот, залішняй заціснутасці і нізкай самаадзнакі.

Іншае даследванне групы псіхіятраў з Гарвардскай медыцынскай школы (ЗША) паказала, што славесныя абразы, прыніжэнні або папрокі, якія гучаць ад мамы або таты ў парыве злосці, могуць значна і надоўга змяніць структуру дзіцячага мозга. У выніку такога абыходжання актыўнасць у розных частках мозга зніжалася, пагаршалася памяць і ўвага, змяншаўся прыток крыві да мазжачка, усё гэта ў выніку прыводзіла да згубы эмацыйнай раўнавагі ў дзяцей.

Што рабіць?

Калі такое здараецца ў пасьляродавы перыяд, магчыма табе патрэбная кваліфікаваная дапамога. Пасьляродавая дэпрэсія не такая і рэдкая з’ява. Шмат жанчын перажываюць яе ў той ці іншай ступені. Не саромейся зьвяртацца па тых кантактах, што мы давалі ў папярэдніх публікацыях.

Паназірай за сабой, якія сітуацыі і ў які час вымушаюць цябе крычаць на дзіця: перад сняданкам, перад выхадам на вуліцу і так далей. Гэты шаблон дапаможа табе знайсці сапраўдныя прычыны твайго зрыву, напрыклад, голад, стрэс або стомленасць. Хутчэй за ўсё, дзіця ні ў чым не вінаватае.

Паспрабуй прадбачыць шторм. Каб не сарвацца на дзіцяці, трэба час, каб супакоіцца. Калі адчуваеш, што вось-вось згубіш кантроль над сабой, зрабі некалькі павольных і глыбокіх уздыхаў або проста выйдзі з пакоя (калі дзіця зусім малое варта папярэдне памясьціць яго ў бяспечнае асяроддзе - краватку ці манеж).

Не стварай завышаных чаканняў. Часта разчараванне адбываецца, калі ўяўленні не апраўдваюцца ў рэчаіснасці. Напрыклад, ты спадзявалася, што дзіця будзе самастойна акуратна есьці лыжкай, але выйшла іначай. Важна помніць, што малыш(ка) усяго толькі дзіця і ён раздражняе цябе не таму, што яму гэта падабаецца, а проста з прычыны сваёй нязрэласці.

Ня трэба сябе вінаваціць. Пачуццё віны яшчэ болей павялічвае напружанасць. Крыкнуць на дзіця - такое можа здарыцца з кожнай. Галоўнае, каб гэта не ўвайшло ў звычку.

Памятай, ты з’яўляешся для свайго дзіця прыкладам, яно пераймае твае паводзіны. Таму кожны раз, зрываючыся на яго ў злосці, падумай, ці хочаш, каб яно расло такім жа нястрыманым?

Комментарии

Аватар пользователя prygne4any

Дзякуй.

Артыкул натхняе на разважанні пра свае паводзіны.